У ЗША выставяць на аўкцыён асабістыя рэчы першага чалавека, які высадзіўся на Месяцы


Асабістыя рэчы Ніла Армстронга, першага астранаўта, які высадзіўся на Месяцы, выставяць на продаж на аўкцыёнах «Heritage Auctions» у Даласе, штат Тэхас, паведамляе тэлеканал ABC.

Рэчы будуць выстаўленыя на продаж у лістападзе 2018 года, а пазней у траўні і лістападзе 2019-га.

Сярод іншага можна будзе набыць кепку Армстронга і сцяг універсітэту, дзе ён вучыўся. Гэтыя рэчы пабывалі з астранаўтам у палёце на Месяц.

На продаж будуць выстаўленыя сцягі ЗША, ААН і амерыканскіх штатаў, а таксама срэбныя манеты, якія выпусцілі ў гонар касмічнай праграмы «Apollo» ды залатая манета з калекцыі касманаўта.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары