У ЗША ў прамым эфіры застрэлілі двух журналістаў


Журналістаў тэлеканала WDBJ7 забілі ў штаце Вірджынія ў прамым эфіры, паведамляе «Reuters».

Тэлеканал WDBJ7 паведаміў, што падчас нападу загінулі журналісты Элісан Паркер і Эдам Ўорд.

На запісе эфіру, які з’явіўся ў сацыяльных сетках, чуваць гукі стрэлаў.

Генеральны дырэктар тэлеканалу Джэф Маркс распавёў CBS, што журналісты памерлі праз некаторы час пасля стральбы. Прадстаўнік тэлеканалу таксама адзначыў, што паліцыя пакуль не ведае матыву і імя таго, хто страляў.

Стральба адбылася ў гандлёва-забаўляльным комплексе «Bridgewater Plaza» ў муніцыпалітэце Манета.

ЮВ, belsat.eu, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў