У жыхара Тайланду з унітазу дасталі жывую кобру


27-гадовы мужчына цудам пазбег атакі кобры: змяя хавалася ў яго ўдома ва ўнітазе. Гэта ўжо другое падобнае здарэнне ў Тайландзе за апошнія два тыдні.

Мужчына заўважыў кобру, калі адкінуў накрыўку ўнітазу. Змяя трапіла да яго ў прыбіральню праз трубу каналізацыі. Мужчына звярнуўся ў паліцыю, да яго прыбыла каманда адмыслоўцаў, што займаецца адловам змеяў. Каб дастаць кобру з унітазу спатрэбілася паўгадзіны.

«Унітазную кобру» адправілі ў даследчы інстытут у Бангкоку.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў