У выніку сакавіцкіх пратэстаў амаль 200 асобаў трапілі пад адміністрацыйны пераслед


Размах судовага канвееру і прэвентыўных затрыманняў, зладжаных уладамі, уражвае.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» па стане на раніцу(10:00) 16 красавіка, 197 асобаў зазналі арышты, затрыманні альбо атрымалі штрафы ў сувязі з правядзеннем Маршаў недармаедаў.

Апошнія чатыры дні па ўсёй краіне разглядаецца вялікай колькасць адміністрацыйных справаў («судовы канвеер»), вынікам якіх становяцца адміністрацыйныя арышты альбо прызначэнне вялізных штрафаў.

Часам ахвярамі рэпрэсіяў становяцца людзі, якія нават не бралі ўдзел у акцыях пратэсту.

Яўген Меркіс пра з’яўленне на Маршы недармаедаў дэпутата Марзалюка

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары