У Вялейцы выберуць самую прыгожую касу


Фота: murmolka.com

19 чэрвеня на Вільяніным хутары адсвяткуюць Сёмуху.

Апроч святочнага абраду, канцэртнай праграмы ды выставы народных майстроў пройдзе конкурс «Дзявочая каса – Сёмушная краса».

Мясцовыя дзяўчаты пакажуць свае косы, паўдзельнічаюць у інтэлектуальным конкурсе і дэфіле, паведамілі ў Вялейскім Палацы культуры.

Журы ацэніць даўжыню валасоў, нацыянальны каларыт і наяўнасць мясцовых асаблівасцяў у прычосцы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць дзяўчат узростам ад 16 да 19 год з доўгімі ненарошчанымі валасамі. Заяўкі прымаюць да 15 чэрвеня ў Вялейскім Палацы культуры, кабінет № 102.

ЮВ, belsat.eu, паводле rh.by

Стужка навінаў