У Віцебску пʼяны кіроўца на «жыгулях» пратараніў прыпынак (Фота)


Аўта пасля ДТЗ

Пʼяны кіроўца ўехаў у прыпынак грамадскага транспарту.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкаму Андрэй Семяніхін.

«ДТЗ адбылося сёння каля 14:00 на вул. 39-й Арміі. Беспрацоўны 53-гадовы жыхар Віцебску, кіруючы аўтамабілем «ВАЗ» у стане алкагольнага апʼянення, уехаў у прыпынак грамадскага транспарту. На шчасце, у той момант ён быў пусты, таму ніхто не пацярпеў», – патлумачыў прадстаўнік УУС.

Кіроўца затрыманы, прайшоў агляд. Па факце ДТЗ вядзецца разбіральніцтва.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымкі vk.com/typical_vitebsk

Стужка навінаў