У Віцебску адкрылі дошку з васільком у гонар Філіпа Кіркорава. Фотафакт


Урачыстая цырымонія прайшла з удзелам самога спевака.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/207360273953230/

На алеі лаўрэатаў адмысловай узнагароды прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праз мастацтва – да міру і ўзаемапаразумення» 16 ліпеня адкрылася дошка з васільком у гонар Народнага артыста Расеі Філіпа Кіркорава. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў сам спявак, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар і старшыня Віцебскага гарвыканкаму Вадзім Заранкін.

Філіп Кіркораў на Славянскім базары ў Віцебску. Ліпень 2020 г.
Фота: Віктар Старавойтаў / Belsat.eu

На ўрачыстую цырымонію Філіп Кіркораў прыйшоў са спазненнем. На твары – маска, якую ён падчас імпрэзы часам здымаў, каб журналісты і госці фестывалю змаглі яго разгледзець і сфатаграфаваць.

Фота: Віктар Старавойтаў / Belsat.eu
Фота: Віктар Старавойтаў / Belsat.eu

Упершыню на сцэне Віцебскага амфітэатру Кіркораў выступіў у 1994 годзе, пасля чаго стала ўдзельнічаў у «Славянскім базары». За гэты час спявак даў 6 сольных канцэртаў. Алея лаўрэатаў з’явілася ў Віцебску ў 2009 годзе. Дошка з васільком у гонар Філіпа Кіркорава стала 16 сярод шэрагу іншых.

Віктар Старавойтаў Belsat.eu

Стужка навінаў