У Верхнядзвінскім раёне пры пажары загінулі чатыры чалавекі


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведамляе, што падчас пажару аднога з дамоў у вёсцы Верхнядзвінскага раёну загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку немаўля.

«Паводле папярэдняй інфармацыі гаспадар і ягоная жонка на момант пажару адсутнічалі. Падчас тушэння былі знойдзены трупы траіх дарослых (іх асобы ўстанаўліваюцца), а таксама цела дзіцяці. Верагодней за ўсё, загінулы – хлопчык 2017 года нараджэння, унук гаспадароў», – паведамляе прэс-служба МНС.

Прычына пажару пакуль невядомыя. На месцы здарэння цяпер працуюць супрацоўнікі Следчага камітэту.

Стужка навінаў