У варшаўскім раёне Урсус – недалёка ад аднайменнай фабрыкі трактараў – пабудуюць дзіцячую пляцоўку плошчаю 300 кв. м. – выключна для дарослых.
«Праект будаўніцтва пляцоўкі зʼяўляецца адказам на патрэбы дарослых, якія б хацелі правесці час з іншымі людзьмі, паскакаць, зрабіць штосьці яшчэ – карацей, паварʼяцець», – пішуць ініцыятары праекту.
Пляцоўку абсталююць шырокімі і зручнымі арэлямі памеру XL, высокімі горкамі, гамакамі, батутамі, сценамі для малявання і зручнымі лавамі для сядзення.
Аўтары праекту зазначаюць, што ў Польшчы няма дзіцячых пляцовак не для дзяцей, у той час як шматлікія навуковыя даследаванні даводзяць, што дарослыя, як і дзеці, маюць патрэбу ў свабоднай, творчай гульні.
«Шмат хто з дарослых любіць скакаць, гучна спяваць, маляваць на тратуары, сядзець на дрэве, але грамадства ўспрымае гэта дзіўна. Неабходнасць у задавальненні не заканчваецца ў дзяцінстве», – пішуць актывісты.
Гульнявыя пляцоўкі – папулярныя ў Францыі, ЗША ды Канадзе. Яны бываюць самых розных формаў: у выглядзе трэнажорнай залы, лабірынту або дому на дрэве.
ДД, bеlsat.eu