У Турцыі разбіўся вайсковы верталёт – загінулі 13 чалавек


Турэцкія ваенныя паведамілі аб крушэнні верталёта ў правінцыі Шырнак каля мяжы з Іракам. Па папярэдніх дадзеных загінулі ўсе 13 вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце, перадае Бі-бі-сі.

Паведамляецца, што ваенна-транспартны верталёт AS 532 Cougar турэцкіх ВПС адразу пасля ўзлёту з авіябазы ў Сянобе зачапіў высакавольтную лінію электраперадач.

У раён катастрофы выляцеў міністр абароны Турцыі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары