У турэцкай вёсцы адзінокія мужчыны пратэстуюць, бо жанчыны за іх не выходзяць замуж

video

Мужчыны з вёскі Юзюмлю (Üzümlü) на поўдні Турцыі зладзілі пратэст супраць мясцовых жанчын, бо тыя не ўспрымаюць іх як патэнцыйных жаніхоў.

Мясцовыя жанчыны не выходзяць замуж за аднавяскоўцаў, бо не хочуць жыць у вёсцы і мараць пераехаць у горад.

Адзін з пратэстоўцаў, каб паказаць гатовасць да ўступлення ў шлюб, на сваім плакаце напісаў зварот да прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана (Recep Erdoğan). Пратэстоўца паабяцаў, што калі ажэніцца, то завядзе аж пецярых дзяцей – раней Эрдаган заклікаў жыхароў Турцыі заводзіць не менш за трое дзяцей.

Па словах старасты вёскі Мустафа Башбілен (Mustafa Başbilen), з 233 чалавек, якія жывуць у вёсцы, – 25 адзінокіх мужчын ва ўзросце 25-45 гадоў. Апошняя вяселле ў Юзюмлю была дзевяць гадоў таму, калі ў селішчы было 400 жыхароў. Башбілен станоўча паставіўся да пратэсту мясцовых мужчын.

МЯ, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары