У цэнтры Парыжу адбылася перастрэлка. Загінуў паліцэйскі


У самым сэрцы Парыжу на Елісейскіх палях адбылася перастрэлка. Французская паліцыя не выключае спробы тэрарыстычнага акту.

Адзін паліцэйскі загінуў. Нападніка застрэлілі.

Фота Twitter.com

Паліцыя Парыжу паведамляе пра як мінімум двух нападнікаў. Прэстыжны раён ацэплены, паведамляе bbc.com.

Фота bbc.com

Францыя галасуе за новага прэзідэнта. Другі этап прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца ў нядзелю.

ВД, паводле reuters.com

Стужка навінаў