У цэнтры Масквы з'явіўся плакат пра Пуціна і Панаму


Плакат, які намякае на сувязь расейскага кіраўніка з афшорамі ў паўднёва-амерыканскай краіне, зʼявіўся на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту на Садовым кальцы ў сталіцы.

Пра гэта напісаў журналіст Алег Кашын у сваім Фэйсбуку.

Пуцін намаляваны ў ролі аднаго з герояў фільма «Страх і нянавісць у Лас-Вегасе». «Якая Панама?», – гаварыць надпіс на плакаце.

3 красавіка Міжнародны кансорцыум журналістаў апублікаваў «панамскія дакументы», якія ўказваюць на тое, што кіраўнік Крамля можа валодаць двума мільярдамі долараў на рахунках у афшорных фірмах. Афшоры былі зарэгістраваныя праз сябра Пуціна і старшыню савету дырэктараў банку «Расея».

ДР, belsat.eu 

Стужка навінаў