У цэнтры акупаванага Данецку павесілі партрэты Сталіна

photo

Выявы савецкага тырана размясцілі на галоўнай гарадской плошчы і падпісалі цытатай: «Наша справа слушная, вораг будзе разбіты, перамога будзе за намі».

Пра гэта паведамляе агенцыя «France-Presse».

Паводле аўтара публікацыі, цяпер улады і жыхары Данецку спрабуюць «замазаць зверствы Сталіна» і забываюць пра тое, што ў 30-ыя гады праз гвалтоўную калектывізацыю загінулі каля 5 млн украінцаў.

Лідар самаабвешчанай ДНР Аляксандр Захарчанка заяўляў, што шкадуе пра развал Савецкага Саюзу.

«Савецкі Саюз быў вялікай краінай, і гэта велізарная памылка, што ЦРУ і іншыя спецслужбы разбурылі яе. Еўропа і іншыя краіны тады баяліся нас», – адзначаў Захарчанка.

«France-Presse» падкрэслівае, што пазіцыя ДНР кантрастуе з пастановай афіцыйнага Кіева, які ў траўні гэтага года забараніў выкарыстанне савецкай сімволікі. Па ўсёй Украіне ўжо знеслі некалькі помнікаў Уладзіміру Леніну, што выклікала незадаволенасць з боку шмат каго з жыхароў Данецку.

Аўтар артыкулу падкрэслівае, што ўлады ДНР наўмысна праводзяць палітыку, накіраваную на ідэалізацыю савецкай эпохі. Аднак пры гэтым яны адмаўляюць усё, што «псуе ідэальную карціну».

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары