У Светлагорскім раёне сышлі з рэек 12 вагонаў


Раніцай 2 чэрвеня выратавальнікі атрымалі паведамленне, што пры ўездзе на чыгуначную станцыю «Светлагорск-на-Бярэзіне» з рэек сышлі 12 вагонаў.

Як паведамляе прэс-служба МНС, таварны цягнік з 68 вагонаў ехаў у Жлобін. Пры з’ездзе з асноўнай чыгуначнай каляіны ў Светлагорску з рэек сышлі 11 паўвагонаў друзам (шчэбнем) і адна платформа. Было пашкоджана каля 100 метраў чыгуначнай каляіны. Пацярпелых няма.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu, паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў