88 дзяцей эвакуявалі праз пагрозу выбуху. Здарэнне адбылося 26 траўня ў пасёлку Зялёны бор.
Паведамленне пра закладзенае выбуховае прыстасаванне паступіла ў МНС. Эвакуацыю дзяцей правялі педагогі навучальнай установы. На месца прыбылі спецыялісты і абследавалі тэрыторыю, але бомбу не знайшлі.
Пра лёс тэлефоннага тэрарыста, пакуль не паведамляецца.
ЮВ, belsat.eu