У Рызе кіроўцам прапанавалі «снежныя білеты» – бясплатны праезд у грамадскім транспарце


Праз моцны снегапад рыжскім кіроўцам прапанавалі не выязджаць на ўласных аўтах на дарогі, а скарыстацца грамадскім транспартам. Мэр Рыгі прапаноўвае скарыстацца з бясплатнага «снежнага білету».

«Паводле прагнозу надорʼя, снегапад пачнецца а 14 гадзіне і працягнецца да ночы. Найбольш снегу выпадзе, калі ўсе едуць з працы дадому. А прыбіраць снег у гадзіну піку – занятак непрыемны. Снегапрыборачныя машыны не абсталяваныя сістэмаю вертыкальнага ўзлёту. Таму яны проста з усімі стаяць у заторах», – піша ў сацыяльных сетках мэр Рыгі Нілс Ушакоў.

Каб скарыстацца з прапановы мэра Рыгі, кіроўца мусіць узяць з сабою тэхпашпарт на машыну. Гэта дасць яму права карыстацца гарадскім транспартам.

«Калі гаворка ідзе пра справядлівасць – кіроўцы і так плацяць нямала падаткаў, але найменш карыстаюцца з грамадскага транспарту. Такім чынам, для ўсіх будзе добра, калі яны будуць мець магчымасць некалькі разоў на год скарыстацца грамадскім транспартам бясплатна», – дадаў Ушакоў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў