Гук падобны на біццё металічным прадметам па абшыўцы.
Караблі ваенна-марскога флоту Аргентыны зафіксавалі ў панядзелак шум у раёне знікнення субмарыны.
CNN са спасылкай на словы высокапастаўленага чыноўніка ваенна-марскога флоту ЗША, які дапамагае ў пошуках борта, падае, што гідралакатары двух караблёў зафіксавалі шум, які нагадвае ўдары металічных інструментаў па корпусе падводнай лодкі.
Субмарына «Сан Хуан» з 44 маракамі на борце знікла ля берагоў Патагоніі на мінулым тыдні. Апошні радыёкантакт з бортам адбыўся ў сераду, калі яна была ў 430 км ад аргентынскага берагу.
ДД