У Расеі затрымалі пʼяных дачнікаў на БТРы


Паліцыянты гналіся за пʼянымі пецярбуржцамі па трасе і па полі, а пасля бягом па лесе.

Каля пятай раніцы 7 лютага паліцыі Кінгісэпскага раёну (Ленінградская вобласць Расеі) паведамілі, што невядомыя на БТР дратуюць гарод мясцовага жыхара.

Працоўнікі дарожнай паліцыі выехалі на месца і заўважылі баявую машыну на падʼездзе да марскога порту Усць-Луга. БТР на вялікай хуткасці ехаў наўпрост на паліцэйскі «Ford». Сутыкнення ўдалося пазбегчы, пачалася пагоня за БТРам, які па нейкім часе збочыў у поле, а паліцыянты – услед за ім.

Калі службовае аўта загразла, праваахоўнікі працягнулі пагоню і пабеглі за парушальнікам. Высветлілася, што парушальнікаў было двое. Паводле экспертызы, 30-гадовы кіроўца быў пʼяны. Абодва з Санкт-Пецярбургу, адзін з парушальнікаў меў у Кінгісэпскім раёне дачу і яхту. Дакументаў на баявую машыну не было, цяпер яна яна на штрафстаянцы. Кіроўцу пагражае адміністратыўная адказнасць за язду ў пʼяным выглядзе.

НМ, belsat.eu, паводле 47news.ru

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары