У Расеі заблакавалі серыю беларускага блогера на «Youtube»


17 траўня беларускі блогер Леанід Пашкоўскі атрымаў ліст ад службы падтрымкі «Youtube», якая паведаміла, што на патрабаванне Раскамнагляду выдаліла з сэрвісу адну з серый праекту «Хачу дадому».

У трэвел-серыяле «Хачу дадому» відэаблогер распавядае пра вандроўкі ў самыя бедныя і небяспечныя краіны. У відэа, заблакаваным Раскамнаглядам, распавядаецца пра Ямайку.

Відэаролік, які заблакавалі ў Расеі

«Гэта была серыя пра ямайскіх растаманаў. Мяркую, што яе маглі заблакаваць, угледзеўшы там прапаганду наркотыкаў. Хоць яна здымалася акурат з мэтай разабрацца і распавесці з першых вуснаў пра тое, што такое раста-культура, каб растлумачыць, што гэта зусім не пра курэнне траўкі і не пра рэгі. Але афіцыйную прычыну блакавання мне пакуль не назвалі. У лісце толькі пазначана, што ролік быў дададзены ў «нацыянальны рэестр, дзе сабраны відэакантэнт, не дазволены для распаўсюджвання ўнутры РФ». Я даслаў у адказ просьбу хаця б растлумачыць прычыну», – кажа Леанід Пашкоўскі.

На дадзены момант на канале праекту 103 тыс. падпісчыкаў. Пасля блакавання відэаблогер загрузіў ролік у «Вконтакте», расейскія гледачы могуць пабачыць яго па спасылцы.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак з «Instagram» Леаніда Пашкоўскага

Стужка навінаў