У Расеі адкрылі музей Сталіна ў доме, дзе ён начаваў у 1943 годзе


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Ініцыятарам адкрыцця музею «Калінінскі фронт. Жнівень 1943» стала Расейскае вайскова-гістарычнае таварыства. Урачыстая цырымонія прайшла ў пасёлку Хорашава пад Ржэвам – тут, у невялікім драўляным доме, Сталін правёў ноч на 5 жніўні 1943 года і аддаў загад зладзіць у Маскве першы салюту ў гонар войскаў, якія вызвалілі Арол і Белгарад падчас Курскай бітвы.

Музейная экспазіцыя складаецца з мемарыяльнага кабінета, дзе працаваў Сталін, гістарычнай даведкі аб прыездзе вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Хорашаве, а таксама выказванняў выбітных военачальнікаў пра асобу Сталіна. Аўтар бюста – скульптар Віталь Шанаў, падае tvernews.ru.

 Чытайце яшчэ: Сталінізацыя ўсёй краіны: палова расейцаў лічаць рэпрэсіі апраўданымі

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Навуковы дырэктар Расейскага вайскова-гістарычнага таварыства Міхаіл Мягкоў пракаментаваў «Известиям» адкрыццё музею:

«Мы не спрабуем узвялічыць супярэчлівую фігуру, наша галоўная мэта – аддаць даніну памяці тым мільёнам людзей, якія верылі ў свайго кіраўніка, гераічна змагаліся на фронце, абараняючы сваю Бацькаўшчыну. Бюст Сталіна – гэта і помнік гераічнай эпосе нашай краіны. Мы бачым у ёй і небывалыя здзяйсненні, і акты масавых злачынстваў. Сёння галоўнае для нас – вынесці з яе ўсё светлае і жыццесцвярджальнае і пастарацца не дапусціць трагічных памылак мінулага».

Кіраўнік Міністэрства культуры Расеі Уладзімір Мядзінскі заклікаў расейцаў «пакончыць, нарэшце, з культам асобы, які зацягнуўся ў некаторых галовах і перастаць звальваць на Сталіна ўсе свае сённяшнія праблемы і рознагалоссі. Бо Сталін ужо нічога за нас не зробіць, нічога не пабудуе і нікога ў ГУЛАГ не адправіць – ён памёр 62 гады таму».

«Месца Сталіна – у гісторыі і гістарычнай памяці», – заўважыў Мядзінскі.

У Беларусі абурэнне грамадскасці выклікала арганізацыя праваслаўнага моладзевага фестывалю на «Лініі Сталіна». Ва Украіне як сталінскі, так і гітлераўскі таталітарныя рэжымы прызнанаыя злачыннымі.

МЯ, паводле tvernews.ru, izvestia.ru

Стужка навінаў