У Польшчы курсуе цягнік, названы ў гонар Скарыны (фотафакт)


Цяпер з польскай сталіцы да мяжы можна даехаць на «Скарыне». Гэткую назву атрымаў цягнік, які курсуе паміж Варшавай і Тэрэспалем, што ляжыць на мяжы з Беларуссю.

Фота з Facebook Siarhiej Pieliasa
Фота з Facebook Siarhiej Pieliasa

«Святы Францішак Скарына нарадзіўся напрыканцы XV стагоддзя ў Полацку. Ён быў філосафам, лекарам, перакладчыкам, пісьменнікам, выдаўцам і дызайнерам. Пераклаў Біблію з царкоўнаславянскай мовы на старажытную беларускую. Вучыўся ў Кракаве, працаваў у Празе, Крулеўцу (польская назва Калінінграду, які раней уваходзіў у склад Усходняй Прусіі – заўв. belsat.eu) і Вільне, дзе заснаваў першую ў гісторыі ВКЛ тыпаграфію. Скарына памёр у сярэдзіне XVI стагоддзя ў Празе.», – гэтак напісаў пра цягнік і асобу Скарыны польскі часопіс «Z biegiem szyn».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў