У Партугаліі патанула жонка банкіра Віктара Бабарыкі


Трагедыя здарылася падчас заняткаў дайвінгам.

«У Партугаліі загінула грамадзянка Рэспублікі Беларусь. Амбасада Беларусі ў Іспаніі ажыццяўляе неабходныя консульскія працэдуры», – цытуюць прэс-службу МЗС беларускія медыі.

Незалежныя крыніцы пацвярджаюць СМІ гібель менавіта Марыны Бабырыкі. Жанчына загінула пры чарговым пагружэнні на глыбіню на архіпелазе Мадэйра.

TUT.BY піша, што ў друкаванай версіі газеты «СБ. Беларусь сегодня» апублікаваныя спачуванні сям’і Бабарыкаў:

«Марына Юр’еўна Бабарыка – выдатны і светлы чалавек, якая была душой і ідэйным натхняльнікам многіх наватарскіх праектаў банку. Складана перадаць усю глыбіню і цяжар панесеныя страты».

Віктар Бабарыка – не толькі вядомы банкір, але таксама мецэнат, заснавальнік дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец» і аматар мастацтва. «Белгазпрамбанк» вяртае ў Беларусь мастацкую спадчыну і рэгулярна ладзіць выставы.

Сям’я Бабарыкаў займаецца дайвінгам цягам некалькіх гадоў.

ДД

Стужка навінаў