У Мінкульт падалі подпісы за прызнанне бел-чырвона-белага сцягу гістарычнай каштоўнасцю

video

Сёння Зміцер Дашкевіч разам з паплечнікамі аднёс у Міністэрства культуры больш за 10 тыс. подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці.

«Мы рабілі гэтую кампанію не для чыноўнікаў. Сёння мы бачым, што ўздымаецца пытанне нацыянальнай ідэі, пытанне нацыянальнага сцягу і гэтак далей. Мяркую, што мы сваёй працай таксама паспрыялі, каб гэтыя тэмы ўздымаліся на вышэйшым узроўні. Але гэтую працу мы рабілі для грамадства», – заявіў у каментары «Белсату» лідар «Маладога фронту».

Збор подпісаў праводзіўся ў Менску з 19 верасня па 19 кастрычніка. У Міністэрства культуры Зміцер Дашкевіч прыйшоў разам з шасцю хлопцамі, якія назбіралі асноўную колькасць подпісаў,

Разам з подпісамі ў падарунак для міністэрства Дашкевіч прынёс сцяг.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары