У Менску затрыманы за адміністратыўнае правапарушэнне скончыў жыццё самагубствам


Мужчыну знайшлі павешаным у Кастрычніцкім РУУС сталіцы. Інцыдэнт здарыўся 20 жніўня. Інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце.

«Праводзіцца праверка па факце смерці мужчыны ў Кастрычніцкім РУУС. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку і судова-медыцынская экспертыза, якая ўсталюе дакладную прычыну смерці», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК па Менску Аляксей Клімовіч.

Цяпер апытваюць сваякоў памерлага, супрацоўнікаў міліцыі і відавочцаў.

Міліцыя пакуль не раскрывае ўзрост пацярпелага, і за якое парушэнне яго затрымалі. Паводле непацверджаных дадзеных, мужчына павесіўся на ўласнай кашулі.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары