34-гадовага мужчыну затрымалі ў прыбіральні адной з кавярняў на праспекце Незалежнасці.
Працаўнікі скарысталіся кнопкай трывожнай сігналізацыі. Праваахоўнікі прыехалі хутка. Адзін са сведкаў здарэння спрабаваў самастойна адбіць хлопчыка і ўчыніць над злачынцам самасуд.
Міліцыянты высветлілі, што хлопец прыйшоў у рэстаран хуткага харчавання з бабуляй і адпрасіўся ў туалет і памыць рукі. Услед за ім пайшоў педафіл. Мужчына ўтрымліваў дзіцяці, заціскаў рукою рот і чапляўся да 9-гадовага хлопца.
Затрыманага неаднаразова судзілі, у тым ліку – за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх. Цяпер праводзіцца праверка.
ДР belsat.eu