У Менску затрымалі кіраўнікоў шэрагу буйных камерцыйных структур


Пра затрыманні ў Facebook паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю распачаў крымінальную справу супраць бізнесоўца Юрыя Аверянава (які з’яехаў з Беларусі і цяпер жыве ў Заходняй Еўропе) і шэрагу кіраўнікоў камерцыйных структур. Іх падазраюць ува ўхіленні ад выплаты падаткаў. Справу перадалі ў Следчы камітэт.

Акрамя Аверʼянава, праваахоўнікі затрымалі дырэктара прадпрыемства «Гандлёвы свет – «Кальцо»», а таксама топ-менеджара парку Dreamland, Madison Royal Club і яшчэ некалькіх асобаў.

Праводзіцца расследаванне.

Юрый Аверянаў – адзін з першых беларускіх бізнесоўцаў і доларавых мільянераў. Яго асноўныя актывы – кампаніі «Інтэкс», «Ростэм» і «Гандлёвы свет – «Кальцо».

Ён – уладальнік парку Dreamland, аўтарынку ў Малінаўцы, будаўнічых рынкаў, кінатэатра і начных клубаў.

Летась ён зʼехаў з Беларусі праз вялікія даўгі па крэдытах (каля $ 40 млн), якія бізнесовец узяў у беларускіх банках.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары