У Менску затрымалі грамадзянку Расеі з буйной партыяй спайсаў


Працаўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі 23-гадовую грамадзянку Расеі, якая займалася распаўсюдам спайсаў і рэагентаў для яго вырабу.

Жанчына працавала ў Менску на інтэрнэт-краму, якая спецыялізуецца на распаўсюдзе псіхатропных рэчываў. Ад яе закладак са спайсам, а таксама рэагентамі для яго вырабу «сілкаваліся» ўсе абласныя цэнтры, паведамляе minsknews.by.

Дылера затрымалі падчас закладкі наркотыкаў на вул. Чкалава. Яна мела пры сабе 150 гр. рэагенту для вырабу спайсу, 45 гр. з якіх прызначаліся для чарговага кліента. У кватэры расяянкі знайшлі каля 1 кг. наркотыкаў.

Паводле праваахоўнікаў, дзяўчына займалася дылерствам больш за год. Сваю кар’еру пачала ў Якуцку (Расея), а пасля пераехала ў Камбоджу, дзе працавала «аператарам»: паведамляла адрасы закладак і прымала плацяжы. Пазней пераехала ў Беларусь. У Менску дзяўчына заняла «пасаду» кур’ера аптавіка.

Дзяўчыне пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў