У Менску шукаюць 10-гадовага хлопчыка, які не вярнуўся дадому пасля школы


У Менску шукаюць дзесяцігадовага хлопчыка Данілу Сакалоўскага, які жыве ў доме на вуліцы Балтыйскай. 10 студзеня хлопчык каля 15.00 сышоў са школы №24 на вул.Прушынскіх у невядомым кірунку і дадому не вярнуўся.

Да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.

Афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РУУС Менску Таццяна Кавалёва адзначае, што гэта не першы выпадак знікнення хлопчыка.

«Хлопчык неаднаразова ўжо сыходзіў з хаты. Сям’я пераехала ў дом на вул. Балтыйскай з Фрунзенскага раёну, дзе ён таксама раней збегаў. У Ленінскім раёне гэта ўжо другі выпадак, калі ён прападае», – распавяла Таццяна Кавалёва.

Дзіця тлумачыць свае ўчынкі тым, што, калі ў яго ўзнікаюць праблемы ў школе, ён не хоча ісці дадому, баіцца, што яго будуць лаяць. Раней міліцыя знаходзіла Данілу ў гандлёвых цэнтрах: ён любіць хадзіць і глядзець на вітрыны, разглядаць цацкі.

 

КА, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў