У Менску правялі акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам, затрыманы «БЧБмабіль»


Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі да Галоўпаштамту, каб падпісаць паштоўкі Эдуарду Пальчысу ў турму.

Эдуард Пальчыс – рэдактар сайту 1863x.com, якога вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці.

Перад акцыяй міліцыянты спынілі аўта Яўгена Батуры, затрымалі яго за бел-чырвона-белыя сцягі на машыне і павезлі ў Маскоўскі РАУС Менску.

Пазней стала вядома, што яго адпусцілі, а вось аўта затрымалі. Апісалі і забралі ключы, сказаўшы, што «машына на ўгоне». Пра гэта паведаміла ў Facebook актывістка Дзіяна Серадзюк.

Сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч раней прапанаваў 23 чэрвеня з 19:00 да 20:00, без сцягоў ды плакатаў сустрэцца ля Галоўпаштамту, каб падпісаць паштоўкі салідарнасці Эдуарду Пальчысу.

Эдуард Пальчыс больш вядомы пад псеўданімам Jhon Silver, ня так даўно быў экстрадаваны ў Беларусь з Расеі. Спачатку знаходзіўся ў СІЗА N1 Менску, пасля яго перавялі ў Жодзіна.

Напісаць яму можна на адрас: 222160, Менская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў