У Менску праходзіць міжнародная выстава ўзбраенняў MILEX-2017


ўрачысты парад на мітынгу у гонар 9 траўня. Городня 9 мая 2017. Васілій Малчанаў / Белсат

Выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якая пачала працу сёння ў Менску, лічыцца адной з найбуйнейшых ва Ўсходняй Еўропе.

Урачыстае адкрыццё прайшло раніцай 20 траўня на тэрыторыі аэрадрому Менск-1. Прадстаўнікам замежных дэлегацый і наведнікам паказалі шоу з удзелам наземнай і паветранай зброі. Асноўнай пляцоўкай выставы будзе «Менск-Арэна».

У прэс-службе Дзяржаўнага камітэту ваеннай прамысловасці паведамляюць, што на выставу прыехалі 50 дэлегацый з 30 краін свету. Сярод іх як традыцыйныя партнёры ў сферы ваенна-прамысловага супрацоўніцтва, так і патэнцыйныя. Будуць прадстаўленыя ўзбраенні з Беларусі, Казахстану, Нямеччыны, Славакіі, Расеі і Украіны. Сваю вытворчасць пакажуць 11 расейскіх прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу.

Што тычыцца беларускіх узбраенняў, то на MILEX-2017 прадэманструюць сродкі радыёлакацыі, радыёэлектроннай выведкі і барацьбы, а таксама сродкі паражэння.

Выстава MILEX-2017 праходзіць у Беларусі ў 8-ы раз.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары