Паседжанне кантактнай групы па Украіне адклалі на пазнейшы тэрмін


Падгрупы кантактнай групы «у канструктыўным рэчышчы» папрацавалі ў Менску.

Пра гэта распавяла журналістам прадстаўнік АБСЕ Гайдзі Тальявіні. Паводле яе словаў, па некаторых пытаннях «дасягнулі кансенсусу», але застаюцца і «вельмі складаныя пытанні». Даты наступных сустрэч у Менску пакуль не называюцца.

Кантактная група для мірнага ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны збіралася, каб абмеркаваць дэмілітарызацыю Шырокіна і адвод узбраенняў калібрам не менш за 100 мм.

Паводле прадстаўніка Кіева на перамовах – былога ўкраінскага прэзідэнта Леаніда Кучмы, адно з галоўных пытанняў цяперашняга этапу кансультацыяў – дэмілітарызацыя Шырокіна каля Марыупалю і адвод ад лініі сутыкнення ўзбраенняў калібрам не менш за 100 міліметраў – мінамётаў і танкаў, перадае interfax.ru.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным на мінулым тыдні заклікалі Маскву спрыяць больш хуткай рэалізацыі пунктаў падпісанага ў лютым пагаднення аб спыненні агню на ўсходзе Украіны.

Чытайце таксама >>> Футбаліст «Гомля»: «Тое, як падаюць інфармацыю наконт Украіны расейскія ды беларускія каналы, – поўнае глупства і бязглуздзіца»

1 чэрвеня падчас абстрэлаў у зоне АТА загінула 4 украінскіх жаўнера і адзін жыхар Шырокіна.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары