У Менску будуць судзіць нападнікаў на пікет руху «За свабоду» (Будзе дапоўнена)


Фота pyx.by

Інцыдэнт адбыўся падчас сёлетняй парламенцкай кампаніі.

10 ліпеня падчас парламенцкай кампаніі двое мужчын «моцнага целаскладу» напалі на пікет па зборы подпісаў за кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча. Нападнікі зневажалі нацыянальную сімволіку, выстаўленую на пікеце, абражалі пікетоўцаў, а аднаго – Аляксандра Русевіча – двойчы ўдарылі.

Пікетоўцы выклікалі міліцыю, нападнікаў удалося затрымаць. На месца прыехаў таксама прадстаўнік Следчага камітэту.
Першае паседжанне адбудзецца ў будынку суда Першамайскага раёну а 14.30.

АК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары