У Менску адбылася акцыя супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх вайсковых баз


Актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» 31 жніўня правялі ў Менску акцыю супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх вайсковых баз.

Удзельнікі «Альтэрнатывы» вывесілі расцяжку з надпісам «Расейскія вайскоўцы – рукі прэч ад Беларусі» ў падземным пераходзе праз праспект Незалежнасці каля галоўнага корпусу Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту, падае БелаПАН.

Абышлося без інцыдэнтаў з праваахоўнымі органамі і без затрыманняў удзельнікаў акцыі.

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары