У Менскім раёне дырэктар спартовай школы 5 гадоў атрымліваў заробак няіснага працаўніка


Праваахоўнікі выявілі злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі з боку 63-гадовага дырэктара адной з дзіцяча-юнацкіх спартовых школаў (ДзЮСШ) Менскага раёну.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму.

Парушэнні з боку дырэктара пацвердзілі, калі сканфіскавалі дакументы і апыталі службовых асобаў і працаўнікоў школы.

Аператыўнікі службы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Менску ўстанавілі, што з кастрычніка 2013 года да красавіка 2018 года кіраўнік школы скраў больш за Br 13 тыс., фіктыўна ўладкаваўшы сына свайго знаёмага на пасаду слесара-рамонтніка. Пры гэтым службовых абавязкаў працаўнік не выконваў, заробку не атрымліваў, а сваю картку ён аддаў дырэктару. У сваю чаргу, уладкаванаму налічваўся працоўны стаж.

Па факце парушэнне распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэксу Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры). Санкцыя артыкулу прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер дырэктар вызвалены ад пасады. Аператыўнікі маюць падставы меркаваць, што ў школе была фіктыўна працаўладкаваная яшчэ не адна асоба. Таксама высвятляюцца сумы скрадзеных грошай.

Былы дырэктар ДзЮСШ сваю віну прызнаў цалкам і распавёў, што грошы, неабгрунтавана налічаныя сыну свайго знаёмага ў якасці заробку, выдаткоўваў на свае патрэбы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў