У менскім аэрапорце сутыкнуліся два самалёты


Беларускія і расейскія лятакі сутыкнуліся праз навальніцу.

Праз непагадзь у нацыянальным аэрапорце «Менск» пашкоджаныя некалькі самалётаў, як мінімум два з іх сутыкнуліся. Першы борт належыць «Белавіі», другі – расейскаму аператару «Рубістар».

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надворʼя два самалёты «Белавія» былі вымушаныя сысці на запасны аэрадром у Гомлі – там прызямліліся рэйсы з Тэль-Авіва і Ларнакі.

Яшчэ адзін самалёт, які ляцеў з Амстэрдама, вымушаны быў сысці ў Вільню.

Лятакі ўжо вяртаюцца ў Менск.

ДД, belsat.eu; фота: Павел Паташнікаў

Стужка навінаў