У Ляэнэ забілі беларуса – лідара злачыннага свету Эстоніі


Паліцыя знайшла труп 63-гадовага Мікалая Таранкава ў машыне, прыпаркаванай каля лесу. Мужчыне нанеслі траўмы галавы. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што Таранкаў быў заўзятым рыбаком.

Забойства Таранкава не стала нечаканасцю, паведамляе rus.err.ee. У крымінальным свеце Эстоніі ідзе перадзел сфераў уплыву, а ягоныя пазіцыі саслаблі пасля арышту яшчэ двух крымінальнікаў.

Узбуджаная крымінальная справа.

Журналіст Святлана Логінава ў сваёй кнізе «Бандыцкі Іда-Вірумаа» называла Мікалая Таранкава самай уплывовай персонай эстонскага злачыннага свету.

«Коля – так называюць яго сябры і паплечнікі – разумны, інтэлігентны і сціплы ва ўсіх адносінах чалавек, пра які ніколі не скажаш, што ён мае хаця б ускоснае стаўленне да злачыннага свету. І тым не менш! Таранкаў – бос абшчаку і трацейскі суддзя ў спрэчных пытаннях, якія не атрымоўваецца ўтрэсці іншым уплывовым аўтарытэтам, свайго роду саветнікам Таранкава, колькасцю не больш чатырох-пяці чалавек. Рашэнні Мікалая Таранкава не падлягаюць абмеркаванню», – пісала Логінава.

Мікалай Таранкаў нарадзіўся ў Магілёве ў 1953 годзе. Ён прыехаў у Эстонію ў 1973 годзе і паступіў у Пярнускую марскую школу, не меў крымінальнага мінулага і не сядзеў у турме.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў