У Львове размалявалі аўтамабіль з беларускімі нумарамі і георгіеўскай стужкай

[/vc_column_text][vc_column_text]У Львове невядомыя размалявалі аўтамабіль з беларускімі нумарамі з георгіеўскай стужкай у салоне. Грамадзянка Беларусі выбачылася перад львавянамі, але заяву ў паліцыю напісала.

Аўтамабіль «Hyundai» стаяў прыпаркаваны каля гатэлю «Дэліс» на вуліцы Франка ў Львове.

Львавяне заўважылі, што ўсярэдзіне салона прычэпленыя георгіеўская стужка, што выклікала мноства абурэння і абмеркавання ў сацыяльных сетках.[/vc_column_text][vc_single_image image=”284186″ img_size=”large”][vc_column_text]Машына беларускі з георгіеўскай лентай[/vc_column_text][vc_column_text]Праз некаторы час аўтамабіль размалявалі сіняй ды жоўтай фарбамі, напісаўшы ўкраінскія патрыятычныя лозунгі.

Як распавяла прэс-сакратар Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласці Святлана Дабравольская, уладальніцай аўтамабіля аказалася грамадзянка Беларусі. Жанчына патлумачыла, што стужка ўжо больш за 10 гадоў вісіць у ейнай машыне і яна нават забылася пра яе.

Беларуска выбачылася перад львавянамі, аднак напісала заяву ў паліцыю аб пашкоджанні маёмасці. Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку па гэтым факце.

Нядаўна ў Берасці выступіў тэатр са Львова, які паказаў расейскую п’есу.

Стужка навінаў