У лесе пад Берасцем застрэліўся міліцыянт


Cупрацоўніка крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУСу Берасця сёння каля 15:00 знайшлі ў лесе пад Берасцем з агнястрэльнай ранай.

Пра гэта з уласных крыніц даведаўся журналіст «Першага рэгіёну».

Як стала вядома карэспандэнту «ПР» з уласных крыніц супрацоўнік крымінальнага вышуку Маскоўскага РАЎС Берасця быў знойдзены 12 верасня каля 15 гадзіны дня ў лясным масіве непадалеку ад абласнога цэнтру з агнястрэльнай ранай.

Цяпер праваахоўнікі ладзіць праверку інцыдэнту, каб усталяваць прычыны здарэння.

Афіцыйнага паведамлення прэсавай службы МУС па гэтай справе яшчэ не было.

ДД

Стужка навінаў