У Круглянскім раёне жанчына спрабавала спаліць былога мужа


Фота - sk.gov.by

Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 55-гадовай жыхаркі Круглянскага раёну, якая абвінавачваецца ў замаху на забойства, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю (арт. 139 КК).

«Следствам устаноўлена, што пацярпелы, 1952 г. н. разам з былой жонкай распіваў спіртныя напоі. Падчас сваркі, што ўзнікла на глебе асабістых непрыязных адносінаў, жанчына з мэтай пазбаўлення жыцця абліла мужчыну бензінам і падпаліла. У выніку ўзгарання пацярпеламу прычыненыя тэрмічныя апёкі твару і галавы. Выбегшы з дому, мужчына змог самастойна патушыць на сабе полымя, а брыгада хуткай медычнай дапамогі, выкліканая суседзямі, аказала кваліфікаваную дапамогу», – паведамляе сайт СК.

Згодна з экспертызаю, жанчына ў момант здзяйснення злачынства ні знаходзілася ў стане афекту і магла ў поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары