У Кіеве ад выбуху аўтамабіля пацярпелі чацвёра дзяцей. Уладальнік Волгі заклаў выбухоўку ў куфэрак


Дзяцей шпіталізавалі. Трох дзяўчынак прааперавалі, хлопчык знаходзіцца ў коме ў цяжкім стане.

Паводле праваахоўнікаў, эпіцэнтрам выбуху стаў стары аўтамабіль, прыпаркаваны ў двары аднаго са спальных раёнаў украінскай сталіцы.

Папярэдне выяўлена, што чацвёра дзяцей вырашылі пагуляць у аўце і залезлі ў салон. Там яны знайшлі прадмет, які выбухнуў, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў напісаў у Facebook пра затрыманне ўладальніка аўта. Паводле яго, мужчына ўцёк, але яго затрымалі ў Ровенскай вобласці.

«… адкрываюць куфэрак – раздаецца выбух – навокал кроў – чацвёра дзяцей 10-12 гадоў – параненыя – адзін не прыходзіць у сябе… Уладальнік Волгі, хутчэй за ўсё адрэагаваў устаноўкай выбухоўкі – пасткі на папярэдні крадзеж інструмента з аўта».

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група і брыгады медыкаў. Міліцыя высвятляе, што дакладна выбухнула.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў