У Казахстане затрымалі 15 патэнцыйных тэрарыстаў


Паводле КНБ, падчас ператрусаў у хатах падазраваных канфіскавалі пяць гранатаў, атрыбутыку міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў, забароненую літаратуру і электронныя носьбіты інфармацыі з рэлігійным зместам.

З 13 па 24 студзеня Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстану (КНБ) сумесна з праваахоўнікамі правёў серыю спецаперацыяў у Алматы і некалькіх раёнах Алмацінскай вобласці, паведаміла прэс-служба КНБ.

«Нейтралізавалі дзейнасць дзвюх радыкальных групаў, а таксама шасці асобаў з ліку прыхільнікаў рэлігійна-экстрэмісцкай ідэалогіі. Па абвінавачванню ў датычнасці да прапаганды тэрарызму, падрыхтоўцы да ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці, распальванні рэлігійнай варожасці і незаконнага захоўвання зброі арыштаваныя 15 асобаў», – гаворыцца ў паведамленні.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары