У Іванаве п’яныя школьнікі на мапедзе ўцякалі ад ДАІ і ўрэзаліся ў плот


9 верасня ў Іванаве адбыўся курёзны выпадак з удзелам школьнікаў, паведамляюць у Дзяржаўтаінспекцыі Берасцейскай вобласці.

Два няпоўнагадовых без шлемаў каталіся на мапедзе па горадзе. Заўважыўшы іх, супрацоўнікі ДАІ ўключылі маячкі сіняга і чырвонага колераў і пусціліся ў пагоню. Збочваючы на завулку 50 год Кастрычніка налева, кіроўца мапеда ўрэзаўся ў плот.

Выявілася, што за стырном быў 16-гадовы жыхар Іванава, у крыві якога аказалася 0,5 праміле алкаголю. Такая ж колькасць алкаголю была і ў ягонага сябра – вучня 9-га класу.

Супраць школьнікаў склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў