У Горадні забаранілі правесці штогадовы страйкбольны турнір


Такая інфармацыя зʼявілася ў адной са страйкбольных суполак Горадні.

Арганізатары гульні звярнуліся да гульцоў і выбачыліся за тое, што Шчучынскі райвыканкам не дазволіў правесці штогадовую гульню, прымеркаваную да адкрыцця сезону.

«Адмова паступіла ў апошні момант, без якой-небудзь аргументацыі, нягледзячы на ​​ўвесь пакет неабходных дакументаў, які быў своечасова аформлены і пададзены ў адпаведныя інстанцыі», – напісалі адміністратары.

Арганізатары імпрэзы звярнулі ўвагу на тое, што чыноўнікі папярэдзілі іх пра магчымасць прыцягнення да адказнасці «за арганізацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў».

У каментарах мяркуюць, што забарона на правядзенне гульні звязаная з апошнімі затрыманымі па справе «аб масавых беспарадках». Па справе «лагера баевікоў» праходзяць ужо 27 асобаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў