У Горадні праз шалёную лісу абвесцілі каранцін


Жывёліну знайшлі ў мікрараёне Дзевятоўка. Ліса зайшла на прыватны ўчастка. Што адбылося з ёй далей, не паведамляецца. Хутчэй за ўсё лісу забілі. Лабараторныя даследаванні паказалі, што ў яе выявілі шаленства.

Гарвыканкам увёў каранцін упершыню за чатыры гады.

Цяпер спецыялісты высвятляюць ці ёсць прыкметы шаленства ў іншых жывёлінаў і ці правялі іх вакцынацыю. Камунальнікі праводзяць адлоў безнаглядных жывёлінаў.

ДР belsat.eu паводле Белта

Глядзі таксама
Каментары