У Горадні падчас будаўнічых працаў знайшлі косці ды чарапы


Чалавечыя парэшткі былі выяўленыя каля рэзідэнцыі праваслаўнага біскупа на беразе Гараднічанкі.

Здымкі з чэрапам даслаў чытач belsat.eu, патлумачыўшы, што заўважыў парэшткі пару дзён таму. На  жаль, калі нашыя журналісты трапілі на месца, чэрапа ўжо не было, але побач з траншэяй будаўнікоў сям-там былі раскіданыя косткі.

Як мяркуе гісторык Ян Лялевіч, гэта можа быць «рэха» пахаванняў пры праваслаўнай царкве св. Міколы, якая тут стаяла яшчэ ад часоў Сярэднявечча. Ужо ў сярэдзіне XVIII ст. ад той царквы засталіся толькі крыж і могілкі.

«Пазней, у ХІХ ст. пры Архіерэйскім падворку (палац Валіцкага) існавала царква Іаана Прадвесніка, – працягвае гісторык. – Яна добра бачная на малюнках Напалеона Орды. Цалкам магчыма, што нейкія пахаванні былі і пры ёй».[/vc_column_text][vc_single_image image=”49312″ img_size=”large”][vc_single_image image=”49344″ img_size=”large”][vc_single_image image=”49340″ img_size=”large”][vc_single_image image=”49332″ img_size=”large”][vc_single_image image=”49316″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле закону, пра любыя знойдзеныя чалавечыя парэшткі грамадзяне маюць паведамляць у міліцыю. Пры гэтым цалкам магчыма, што будаўнікі свядома хаваюць такія знаходкі, каб не замаруджваць працы з-за прысутнасці міліцыянтаў або археолагаў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў