У Горадні для цяжкіх падлеткаў станцавалі твэрк


У парку Жылібэра аблвыканкам разам з кампаніяй «Лама Голд» зладзілі свята пад дэвізам «Жыві выдатна, жыві правільна». Перад гасцямі – цяжкімі падлеткамі – выступіла школа танцу Олі Лета, духавы аркестр і дыджэі радыёстанцыяў Горадні.

Гэткім чынам гарадзенскія чыноўнікі вырашылі вырашылі правесці прафілактыку злачыннасці сярод моладзі.

 

«У нас была задача – нестандартным і арыгінальным спосабам рабіць прафілактыку супрацьпраўных дзеянняў. Не так, як мы звычайна робім – прыходзім у школу і расказваем, што такое добра, а што такое дрэнна. На мерапрыемстве падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, атрымлівалі падарункі. Мы нікога не пакрыўдзілі і, спадзяюся, падлеткі засталіся задаволеныя», – распавёў прадстаўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Аўтух.

паводле t-styl.info

Стужка навінаў