У Францыі выйшла кніга забітага рэдактара «Charlie Hebdo»


Праз тры месяцы пасля тэракту ў рэдакцыі часопісу ў Парыжы ў продаж паступіла пасмяротна выдадзеная кніга Стэфана Шарбанно.

Падчас жыцця ён замагаўся за права прэсы жартаваць з рэлігіі. За два дні да трагедыі Шабранно ці «Шарб», як яго называлі многія, скончыў працу над невялікай кнігай, якую назваў «Ліст да псеўдазмагароў з ісламафобіяй, якія граюць на карысць расістаў».

Сёння кніжка трапіла ў французскія газетныя шапікі. У ёй абвінавачваюцца левыя актывісты, медыі і палітыкі, якія ўдзельнічаюць у памылковай барацьбе з ісламафобіяй.

«Многія з тых, хто выступае супраць ісламафобіі, на самой справе робяць гэта не дзеля абароны асобных мусульманаў, а дзеля абароны цэлай рэлігіі прарока Мухамеда», – піша «Шарб».

У тэксце ён прыгразіў медыям, якія дапамагаюць папулярызацыі тэрміну «ісламафобія», бо з іх пункту гледжання, любы скандал, які змяшчае слова «іслам», добра прадаецца.

Шарбанно пагражалі расправай, калі ў 2006-м «Charlie Hebdo» упершыню апублікаваў карыкатуры на прарока Мухамеда. Праз шэсць гадоў у офіс рэдакцыі закінулі бутэльку з запальнай сумессю.

7 студзеня, Стэфан Шарбанно і яшчэ дзевяць іншых карыкатурыстаў былі застрэленыя двума баевікамі, якія напалі на офіс «Charlie Hebdo» у Парыжы. Таксама быў забіты паліцыянт і працаўнік па абслугоўванні. Некалькі чалавек былі параненыя.

НМ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў