Паводле звестак Цэнтрвыбаркаму, на 16 верасня ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі паступіла 202 млн 360 тыс. рублёў, піша belapan.by.
У выбарчым фондзе Таццяны Караткевіч – 400 тыс. рублёў. На рахунках Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча – сродкаў няма.
Адзначым, што выбарчы фонд Аляксандр Лукашэнка адкрыў апошнім – 11 верасня. Максімальны памер выбарчага фонду – 9 тысяч базавых велічынь (1 млрд 620 млн рублёў).
ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by