Італьянцы лётаюць на самалётах Eurofighter, амерыканцы – на F-15.
У Эстонію на авіябазу Эмары для аховы паветранай прасторы краін Балтыі ў сераду прыбыў авіяатрад ВПС Італіі, які зменіць ў парадку ратацыі атрад ВПС Бельгіі.
Італьянскіх пілотаў вітала прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд:
«Італія ўносіць сваімі самалётамі ўклад у калектыўную абарону ўсходняга крыла НАТА, так жа, як Эстонія ўносіць актыўна сваімі вайскоўцамі ўклад у замежныя аперацыі на паўднёвым крыле альянсу».
Прэзідэнт падзякавала бельгійскай авіягрупе.
«Ваш ўнёсак быў выдатным прыкладам салідарнасці, як саюзных дзяржаваў НАТА, гэтак і гатовасці і здольнасці Бельгіі падтрымаць сваіх саюзнікаў», – цытуе Кальюлайд «Інтэрфакс».
На ўзбраенні прыбылі італьянскіх пілотаў чатыры шматфункцыянальныя знішчальнікі Eurofighter. Самалёты могуць выконваць таксама задачы штурмавікоў, весці выведку і назіранне.
Ахову паветранай прасторы краінаў Балтыі ваенныя лётчыкі НАТА вядуць згодна з рашэннем Рады альянсу 2004 года.
Яшчэ адзін паветраны атрад НАТА месціцца ў Літве на авіябазе ў Шаўляй. У верасні там адбылася ратацыя – амерыканцаў, якія лётаюць на F-15, замянілі датчане на F-16 (цырымонія перадачы дзяжурства адбылася толькі 8 студзеня).
На мінулым тыдні амерыканцы падымаліся ў паветра, каб перахапіць расейскія знішчальнікі Су-30.
ДД